#mova1019 "МОВА НАНОВА" Берасце
Першая настольная гульня OZ на беларускай мове. У "Мовы" тры варыянты сцэнарыя. Рэкамендаваны ўзрост удзельнікаў — ад 14 гадоў, але строгіх абмежаванняў няма. Гуляць адначасова могуць ад 2 да 6 чалавек. Працягласць – 20-30 хвілін – залежыць ад падрыхтаванасці ўдзельнікаў.
Канстанцін Паўлавіч запись закрепленаКалі ласка, калі цікава родная мова, запрашаю ў новую суполку!!!
Марыя Гардзіеўская запись закреплена"Ў-ля-ля-спеўнік" вяртаецца дапоўненым выданнем!
Сустракайце– зборнік з 20 песень на беларускай мове. Гэта і народныя, і песні сучасных гуртоў, і пакладзеныя на тэксты класікаў літаратуры, і перакладзеныя з рускай мовы. Кожны тэкст мае варыянт напісання лацінкай, а таксама спеўнік дапоўнены акордамі для гітары і qr-кодамі са спасылкамі на відэа на YouTube.
Спампоўвайце, дасылайце сябрам і спявайце ў кампаніях! А яшчэ гэта класны матэрыял для таго, каб знаёміць замежнікаў з беларускай музычнай культурай.
Дарэчы, ў Брэсце зборнікі можна бясплатна ўзяць у некалькіх кавярнях (падрабязнасці- ў Direct @za_razmovu https://instagram.com/za_razmovu?utm_medium=copy_link )
#mova1019 "МОВА НАНОВА" Берасце запись закрепленаШаноўныя, гурт LEIBONIK 18 ліпеня едзе ў Берасце раздаваць канцэнтрат беларускага ракенролу!
Шчыра, цёпла і гучна будзем спяваць, выпіваць і рэфлексаваць. Плануецца шырокая праграма ў двух аддзяленнях — будзе і альбом “Жакі”, і троху старой добрай акустыкі.
Канцэрт пройдзе ў Coyote Club (Дзяржынскага 14/1). Пачатак f 19.00. Квіткі на ўваходзе 10р.
Марыя Гардзіеўская запись закрепленаЗапрашаем на майстар-клас па беларускім арнаменце!
На майстар-класе вы больш даведаецеся пра гісторыю беларускага сімвала, а таксама ўпрыгожыце адзенне арнаментам пры дапамозе акрылавай фарбы па тканіне і трафарэтаў.
З сабой бярыце кофту/ майку/ джынсы ці шопер, які хаціце ўпрыгожыць, і пазітыўны настрой, канешне ж. Прысмакі і фарбы за намі. Показать полностью.
Колькасць месцаў абмежавана - паспей зарэгацца.
Чакаем вас 13 траўня 18:30Адрас: вул. Маякоўскага, 46/1Кантакты: Марыя +375292023511 (Viber, Telegram)
Irina Kolodkina запись закрепленаНовы майстар-клас ад праекта «Першыя» GRL PWR! Гэта – жаночыя сіла, розум і прыгажосць як яны ёсць. 3 красавіка ўпершыню чакаем на адукацыйнай праграме замежных гасцей, дый яшчэ якіх – вядомых і паспяховых бізнесвумен з Аўстрыі з прафесійным вопытам, што ўразіць і зацікавіць кожнага.
Нашы спікеры: Ульрыке Хаслауэр – уладальніца і кіруючы дырэктар Compact Electric; Сільвія Ага-Шантль – бізнес-трэнер, спецыяліст і коўч па камунікацыях, Прэзідэнт Асацыяцыі Нямецкамоўных Спікераў; Габрыэле Домшыц – топ-мэнеджэр і юрыст, якая шмат гадоў кіравала кампаніяй Wiener Stadtwerke і спыяла развіццю інфраструктуры Вены, а цяпер з’яўляецца прэзідэнтам найбуйнейшай венскай грамадскай валанцёрскай арганізацыі.
Бясплатная трансляцыя пачнецца аб 11-й гадзіне на відэасэрвісе VOKA і будзе даступнай для ўсіх жадаючых. Далучайцеся!
Сяргей Лісіца запись закреплена Irina Kolodkina запись закреплена20 сакавіка адбудзецца другі майстар-клас праекта “Першыя”. Гэтым разам на тэму: “Культура. Урбаністыка. Інклюзія”. Трансляцыя пачнецца аб 11-й гадзіне на сайце www.generation.A1.by.
Адкрые майстар-клас тэматычны блок пра культуру. Кіраўнік платформы @say.belarus Аляксандр Шастаковіч раскажа, як выкарыстоўваць IT-тэхналогіі для вывучэння беларускай мовы.
Спікерам на тэму інклюзіі выступіць стваральніца і дызайнер брэнду @tikota.unique Кацярына Безрукава. Яна раскажа пра тое, як прыдумляе мадэлі адзення для людзей з інваліднасцю, цяжарных і кормячых мам, а таксама пра тое, як нават адна невялікая дэталь можа зрабіць чыёсьці жыццё больш камфортным.
Сваім вопытам у сферы ўрбаністыкі падзеліцца архітэктар і дызайнер Таццяна Цярэшчанка @tereshchenkot, якая раскажа пра тое, як і навошта мяняць навакольны свет.
Пасля выступленняў спікераў удзельнікі майстар-класа змогуць пагутарыць з імі ў чаце. Аўтары самых складаных і цікавых пытанняў, зарэгістраваныя на сайце праекта www.generation.A1.by, атрымаюць каштоўныя падарункі.
Irina Kolodkina запись закрепленаЗапрашаем цябе прыняць удзел у бясплатным майстар-класе па кірунках "Тэхналогіі. Экалогія" конкурсу ідэй "Першыя"
Дата: 20 лютага 2021 года Месца: generation.A1.by - сайт праекта "Першыя" Пачатак а 11-й гадзіне.Показать полностью. Фармат – анлайн.
Мiтрый Соркiн - сузаснавальнiк i крэатыўны прадзюсар IT-кампанii Feeling Digital - раскажа, як VR і АR-тэхналогіі мяняюць заўтрашні дзень.
Ганна Александронкава - каардынатар Міжнароднага фестываля-узаемадзеяння з гістарычным і прыродным ландшафтамі Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі SPRAVA падзеліцца сваім досведам па тэме "Модны фестывальны рух у гармоніі з прыродай: спалучыць і атрымаць профіт”. Далучайся!
#mova1019 "МОВА НАНОВА" Берасце запись закрепленаСябры, мы вельмі сумавалі па вас і ведаем, што вы па нас таксама
Думаем усё ж такі пачаць заняткі ў анлайн фармаце! Гасцей будзем запрашаць таксама анлайн. Адзначцеся, калі ласка, у каментарах + , калі вы гатовыя падключацца да заняткаў раз на тыдзень. Вельмі важна ведаць, што мы не будзем сам на сам з сабою
#mova1019 "МОВА НАНОВА" Берасце запись закреплена Абрис КлубВелмі добра ведаць родную мову.
Яшчэ лепей калі нашы дзеці таксама ведаюць яе.
Аднак, акрамя мовы, вельмі важна ведаць гісторыю сваёй зямлі, свае карані! Показать полностью. І гэта можа быць велмі цікава і захапляльна таму, што можна даведацца пра тое, чым жылі нашыя продкі, як рабілі цацкі для сваіх дзетак, чым забаўлялі іх, як адзначалі святы ды значныя падзеі ў жыцці.
Абрыс Клуб аднаўляе працу Студыя культуры і мастацтва «Бабуля Казала» і пачынае групавыя заняткі па беларуску і па расейску, калі патрэбна. Заняткі праходзяць: у групах да 10 чалавек: - 4-7 гадоў разам з дарослым - з 8 гадоў самастойна
у Нядзелю з 13:00 да 15:00
у студыі Абрыс Клуб па адрасе: г. Брэст, вул. Інтэрнацыянальная 17, оф. 9
Кошт заняткаў - абанемент на месяц - 50 руб. (усе матэрыалы ўключаны)
альбо тэлефануйце: +375 29 506-50-40
Калі ты ня ведаешь традыцый сваёй роднай зямлі - ты не ведаешь нічога!
#mova1019 "МОВА НАНОВА" Берасце запись закрепленаЗаўтра ў Берасці адбудзецца унікальная падзея – прэзентацыя народнага спеўніка! Спецыяльным госцем будзе адзін з самых вядомых этнакалектываў Vuraj. Вядоўца мерапрыемства – Сяржук Доўгушаў. Акрамя канцэртнай праграмы будуць супольныя спевы, на якіх можна будзе спяваць песні з гэтага спеўніка
17 кастрычніка а 18 гадзіне ў Брэсцкай абласной філармонііУваход вольны
#mova1019 "МОВА НАНОВА" Берасце запись закреплена #mova1019 "МОВА НАНОВА" Берасце запись закреплена Дыялекты/DialectsСлово дня полісскою: «вáдрик» [вадрык] (таксама сустракаецца вэдрык/бэдрык/пэдрык) - божая кароўка.
Прыклад ужывання: повна хата вадрикув налитіла, зачінєй гокна, бо заре ще й кумарі будуть.
#mova1019 "МОВА НАНОВА" Берасце запись закрепленаРыхтуецца да выдання ўнікальная кніга, метадычны дапаможнік па выхаванню дзяцей у беларускай традыцыйнай культуры ад этнапедагога Ларысы Рыжковай.Кніга адрасуецца кіраўнікам дзіцячых фальклорных калектываў, супрацоўнікам устаноў культуры і адукацыі, а таксама ўсім, хто выхоўвае сваіх дзетак па-беларуску, цікавіцца народнымі спевамі і традыцыйнай культурай.Показать полностью.
Калі вам цікава, можаце замовіць кнігу на Ulej і тым самым падтрымаць выданне: https://ulej.by/projects/1500017
Аўтарка кнігі легендарная Ларыса Рыжкова, захавальніца жывога фальклору, кіраўніца дзіцячага ўзорнага калектыва "Калыханка" з Міханавічаў, чароўная казачніца і выдатнейшы этнапедагог.У сваёй кнізе яна дзеліцца багатым, больш за 30-гадовым досведам працы, паказвае, якім чынам можна далучыць дзяцей да народных слухавых спеваў, раскрывае пытанне сваёй методыкі. Праз гульні, казкі, народныя забавы і святы яе навучэнцы прыходзяць да разумення песенных вобразаў, абрадаў, побыту, узаемаадносінаў продкаў і становяцца часткай традыцыйнай беларускай культуры.
Мы плануем выдаць 1000 асобнікаў з мультымедыйным дадаткам: 14 відэа з гульнямі і каментарамі педагога Ларысы Рыжковай + 2 архіўныя запісы тэлеперадачы "Калыханка". Хацелася, каб кніга патрапіла ў нашыя дзіцячыя садкі і школы.